У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў.
Васіль Зіноўевіч Іваноў (1 студзеня 1898, сяло Цітаўка, Ягор’еўскі раён, Алтайскі край — 13 красавіка 1946) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.
З 1920 года на педагагічнай, савецкай, партыйнай рабоце, у органах юстыцыі. Член КПСС з 1927 года. У партызанах з мая 1942 года: начальнік штаба, з ліпеня 1943 года камандзір атрада, у кастрычніку 1943 года камісар, у кастрычніку 1943 — ліпені 1944 гадоў камандзір 20-й партызанскай брыгады імя В. С. Грызадубавай, адначасова член Быценскіх падпольных міжрайкама, РК КП(б)Б. З 1944 года старшыня райвыканкама, 1-ы сакратар Быценскага РК КП(б)Б.