wd wp Пошук:

Ванда Іванаўна Русецкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русецкая. Ванда Іванаўна Русе́цкая (нар. 13 жніўня 1945) — беларуская сацыёлаг.

Біяграфія

Скончыла Чыцінскі педагагічны істытут (1967). Кандыдат (1982), доктар сацыялагічных навук (1992; дысертацыя «Узаемадзеянне калектыўных і індывідуальных фактараў у навуковай рабоце», навуковы кіраўнік Я. М. Бабосаў). У 1974—1990 гадах старшы лабарант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1990—1999 — вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, загадчыца аддзелам сацыялогіі культуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых зацікаўленняў — сацыяльныя аспекты дзейнасці навуковых, вытворчых калектываў; развіццё нацыянальных культр, нацыянальных адносін ў Беларусі.

Аўтар болей за 70 навуковых прац, у т. л. «Роль коллективных начал социализма в формировании личности» (1983), «Коллективистская сущность общественных отношений социализма» (1984), «Трудовой коллектив — центральное звено перестройки» (1989), «Взаимодействие индивидуальных и организационных факторов в научной деятельности» (1991), «Социодинамика научного коллектива» (1993), «Особенности этнонациональной и религиозной идентификации населения в контексте социально-политической трансформации Беларуси» (1996), «О социологии пограничья» (2000) і інш.

Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук.

Лаўрэат прэміі НАН Беларусі за лепшую калектыўную працу па грамадскіх навуках.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАНБ
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Дактары сацыялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў