Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін (30 снежня 1922, г. Дзямідаў, Смаленская вобласць, Расія — 27 сакавіка 1993) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1952), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1949).
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1952—1992, у 1956—1959 — намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце, 1959—1965 — рэктар, 1970—1984 — загадчык кафедры раслінаводства, 1971—1976 — дэкан агранамічнага факультэта, 1984—1986 — дэкан завочнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: бульбаводства; тэхналогія вырошчвання цукровых буракоў у Беларусі.
Ордэны Айчыннай вайны, «Знак Почета», медалі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.