У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мянжынскі.
Валерый Мянжынскі (нар. 29 снежня 1954, Віцебск) — беларускі гісторык-метрыкант; кандыдат гістарычных навук.
З 1976 г. выкладаў у тэхнічным вучылішчы. У 1981 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1981 г. стаў працаваць у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1983—1984 гг. малодшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1984—1987 гг. скончыў вочную аспірантуру Інстытута гісторыі АН СССР, пазней таксама праходзіў стажыроўку.
У 1988 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальнае землеўладанне ў Беларусі ў другой чвэрці XVI ст. (па матэрыялах кніг запісаў Літоўскай Метрыкі)» (навуковы кіраўнік — д.г.н. Г. Л. Харашкевіч).
У 1988—1991 гг. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму; 1992—1999 гг. навуковы супрацоўнік, 2000—2005 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук; 2005—2013 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, з 2014 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
З 2001 г. — выкладае ў БДУ.
Аўтар больш за 50 навуковых публікацый. Даследуе гісторыю Метрыкі ВКЛ, гісторыю землеўладання і дваранскага саслоўя ВКЛ. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — Метрыка ВКЛ. У 2000—2015 гг. апублікаваў Кнігі Метрыкі ВКЛ з раздзела Кніг запісаў, паводле архіўных адзінак захавання ў РДАСА (г. Масква) №: — 28, 30, 42, 43, 46. Падрабязней гл. ніжэй.
Падрыхтаваў да выдання пяць кніг Метрыкі ВКЛ