wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Галубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галубовіч. Валерый Іванавіч Галубовіч (10 кастрычніка 1943, Магілёў) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафесар (1997).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1970). З 1974 у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з 1985 загадчык кафедры эканамічнай гісторыі.

Даследуе гаспадарку земляў сучаснай Беларусі ў IX—XIII стст., эканамічнае развіццё БССР у 1940—1980-я, гісторыю развіцця ў Беларусі эканамічнай навукі і адукацыі (гісторыю БДУ).

Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй В. Галубовіча ўпершыню ў Беларусі для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей ВНУ распрацавалі праграму курсу «Эканамічная гісторыя Беларусі», а таксама курс параўнаўчай эканамічнай гісторыі «Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін».

Мае каля 90 навуковых і навукова-метадычных прац. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па эканамічнай гісторыі Беларусі і замежжа. Сябар рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ