wd wp Пошук:

Валенштэйнскі палац

Краявід з пакояў Валенштэйна на Пражскі Град
Сад унутры палацавага комплексу
План забудовы сядзібы Валенштэйна. Чырвоныя - палацавыя і службовыя памяшканні

Валенштэйнскі палац — найбуйнейшы палац Прагі, месца паседжанняў сената Чэхіі (з 1992 г.). Рэзідэнцыя была выбудавана ў квартале Мала Страна для фельдмаршала Валенштэйна ў 1623-30 гг. на месцы 26 асабнякоў і 6 садоў.

Пераважны стыль можна вызначыць як позні рэнесанс, ці маньерызм. Будаўніцтва курыравалі Андрэа Спецца, любімы дойлід Валенштэйна, і Джавані П’ероні — вучань Галілея. Лічыцца, што пры праектаванні лоджыі П’ероні натхняўся працамі свайго бацькі ў Лігурыі.

Унутры палаца найбольш характэрны Рыцарская зала ў два паверхі з выявай Валенштэйна ў выглядзе бога вайны, Марса. Іншыя фрэскі навеяныя сюжэтамі «Энеіды». Частка фрэсак была зафарбавана ў 1853 годзе, але адноўлена пры рэстаўрацыі 1954 года. Палацавая капліца ўпрыгожана сцэнамі з жыцця св. Вацлава.

Пасля забойства заказчыка палац быў канфіскаваны ў казну, затым вернуты яго пляменніку і заставаўся ва ўладанні Вальдштэйнаў да канца Другой сусветнай вайны. Падчас паваеннай рэстаўрацыі быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе сад з сажалкай, дзе ўстаноўлены фантан з бронзавай статуяй Нептуна, якую выканаў найбуйнейшы прадстаўнік паўночнага маньерызма, Адрыян дэ Фрыз.

Скульптурныя групы ў садзе — копіі з арыгіналаў, якія былі вывезены з Прагі шведскімі інтэрвентамі і цяпер красуюцца ў Дротнінгхольмскім парку.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Архітэктура Рэнесансу
З’явіліся ў 1630 годзе
Будынкі парламентаў
Палацы Чэхіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
XVII стагоддзе ў Празе
Славутасці Прагі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі