wd wp Пошук:

Бітва пры Пльзені

Бітва пры Пльзені — аблога Пльзеня, праведзеная чэшскімі пратэстантамі пад кіраўніцтвам графа Мансфельда. Гэта было першае значнае баявое сутыкненне Трыццацігадовай вайны.

Перадгісторыя

23 мая 1618 года, пратэстанцкае дваранства Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно пражскай гарадской залы. Новы ўрад, створаны пратэстанцкай верхавінай запрасіла графа Мансфельда кіраваць усімі вайсковымі сіламі. Каталікі сталі пакідаць Прагу. Шматлікія з іх эвакуяваліся ў Пльзень, разлічваючы на тое, што гарадскія ўмацаванні дазволяць ім вытрымаць досыць доўгае вайсковае супрацьстаянне. Горад быў добра падрыхтаваны да доўгай аблогі, аднак умацаванні мелі невялікі гарнізон, а для артылерыі бракавала пораху. Мансфельд вырашыў захапіць горад да таго, як горад атрымае падтрымку звонку.

Аблога

19 верасня 1618 года армія Мансфельда дасягнула ўскраін горада. Абаронцы заблакавалі дзве з гарадскіх брамаў, а на трэціх вылучылі дапаўняльную ахову. Пратэстанцкая армія была занадта слабая, каб узяць замок штурмам, таму Мансфельд вырашыў узяць аблогай. 2 кастрычніка прыбыла пратэстанцкая артылерыя, але з-за малога калібру і невялікай колькасці, бамбардзіроўка мела невялікі эфект. Аблога працягнулася, пратэстанты штодня атрымлівалі падмацаванні, у той час як абложаныя адчувалі нястачу ў харчаванні і амуніцыі. Таксама, галоўны гарадскі калодзеж быў разбураны, а запасы воды хутка скончыліся.

Нарэшце 21 лістапада ў сцяне быў прабіты пралом, і пратэстанты ўвайшлі ў горад. Пасля некалькіх гадзін рукапашнай сутычкі горад быў у руках Мансфельда.

Наступствы

Пасля захопу горада Мансфельд запатрабаваў 120.000 залатых гульдэнаў у якасці кантрыбуцыі і дапаўняльна 47.000 флорынаў за абяцанне не рабаваць і не спальваць горад. Аднак, хутка Свяшчэнная Рымская імперыя і Баварыя сабралі значныя сілы і накіравалі да Пльзеня і Празе. Ізноў вылучаны чэшскі кароль Фрыдрых V хваляваўся перавагай сапернік а і загадаў арміі перагрупавацца і нападаць на варожыя арміі па асобку. У наступстве Фрыдрых V быў пакінуць усімі саюзнікамі і патрываў паразу ў бітве на Белай Гары.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1618 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы ў Чэхіі
Катэгорыя·Пльзень
Катэгорыя·1618 год у Еўропе
Катэгорыя·Бітвы Чэхіі
Катэгорыя·Бітвы Трыццацігадовай вайны