wd wp Пошук:

Бітва пры Неў-Шапель

Бі́тва пры Неў-Шапе́ль (7 сакавіка 191513 сакавіка 1915) — наступленне англійскіх войскаў, сумесна з бельгійскімі часткамі, праведзенае каля вёскі Неў-Шапель, падчас Першай сусветнай вайны. Пастаўленай мэты, а менавіта прарыва германскага фронту, англійскія войскі не дасягнулі.

Перад наступленнем

У сакавіку 1915 года, англійскае камандаванне прыняло рашэнне правесці лакальнае наступленне у Неў-Шапель, задзейнічаўшы 2 армейскіх корпуса. Таксама планаваліся адцягваючыя дзеянні сіламі 2-й англійскай арміі і бельгійскімі часткамі. Французская армія аказвала падтрымку ў гэтым наступленні толькі артылерыяй.

Наступленне

7 сакавіка пасля артылерыйскай падрыхтоўкі на фронце працягласцю 3 км, англійскія войскі атакавалі пазіцыі 7-га германскага корпуса. Пасля завязаўшыхся баёў, наступаўшым атрымалася авалодаць вёскай Неў-Шапель і першай германскай лініяй абароны. Затым, каб падрыхтавацца да другой атацы, англічане былі вымушаныя прыпыніцца, што дало магчымасць германцам падцягнуць рэзервы. Наступныя напады брытанцаў паспяхова адбіваліся германцамі, якія нярэдка пераходзілі ў атаку. Наступ англічан вытхнуўся. Генерал Фрэнч, з-за страт і недахопу снарадаў быў вымушаны спыніць наступленне.

Англійская армія страціла каля 11 000 забітымі і параненымі. Наступленне пры Неў-Шапель аказалася няўдалым для саюзнікаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы ў Францыі
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Францыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Францыі
Катэгорыя·Канфлікты 1915 года
Катэгорыя·Сакавік 1915 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі