wd wp Пошук:

Бітва пад Дашавам

Бітва пад Дашавам — найбольш значная бітва лакальнага падольскага паўстання падчас паўстання 1830—1831 гадоў. Бітва адбылася 14 мая 1831 года паміж большым нерэгулярным атрадам польскіх паўстанцаў пад камандаваннем пенсіянера генерал-маёра Бенедыкта Колышкі (больш за 3000 челавек) з аднаго боку і меншай колькасці расійскіх войск пад камандаваннем генерала Логіна Рота.

80-гадовы Колышка не ведаў ваенных навінак, але сваіх салдат правадзіў цалкам адважна. Яго войска было аднак кепска зарганізаванае. Паўстанцы ішлі ў даўгаватай калоне. 14 мая каля 16-й гадзіны авангард расійскага корпуса пабіў пад Горадкам авангард польскага войска пад камандаваннем Вацлава Севярына Жавускага. Пабядзінскі контратакаваў і разбіў два швадроны расійскай язды. Калі з польскага табору ўрыхтаваліся некалькі польскіх швадронаў, Пабядзінскі, які гэта пабачыў, зноў атакаваў і ў пагоні быў забіты, што стало прычынай адступа.

Адначасова, маёр Арлікоўскі падрыхтаваў два швадроны і выступіў насупраць расійскай калоне. Хоць атака была паспяхова, падаў загад адступаць, таму што пабачыў, што галоўныя сілы Калышкі не былі яшчэ падрыхтаваныя. Тактычны загад быў дрэнна зразумелы, калі недасведчаныя паўстанцы дачулі яго і пабачылі адступ атрада, якім камандаваў Пабядзінскі, пачалася паніка.

Колышка падрыхтаваў сваё войска, але тады ўпадлі на яго ўцекачы. Бязладзіцы ніхто не мог спыніць. За ўцякаючымі палякамі ішоў расійскі корпус.

Вацлаў Ржавускі загінуў у невядомых акалічнасцях. Гэтым падзеям прысвяціў Юльюш Славацкі «Думу аб Вацлаве Ржавускім».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Май 1831 года
Катэгорыя·Падзеі 14 мая
Катэгорыя·Паўстанне 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Бітвы ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1831 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта