wd wp Пошук:

Бяскрылыя насякомыя

Бяскрылыя насякомыя, аптэрыготы (Apterygota) — падклас (раздзел) найбольш старажытных насякомых.

Вядомы з адкладаў сярэдняга дэвону. 2 сучасных атрады (у т.л. шчацінахвосткі), каля 4 тыс. відаў.

Цела даўжынёю да 2 см, верацёнападобнае. Спіна ўкрыта тонкімі лускавінкамі. Тры пары грудных ног, у некаторых відазмененыя брушныя канечнасці — цэркі.

Пашыраны ўсюды. Звычайна вільгацелюбівыя; жывуць скрытна — у лясным подсціле, глебе, пад карой дрэў, у гнілой драўніне і інш. Кормяцца глебавым дэтрытам, пылком кветак і інш.; некаторыя драпежнікі.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Насякомыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта