wd wp Пошук:

Быхаўскае прадмесце

Быхаўская вуліца ў 1915 годзе

Быхаўскае прадмесце — былая ўскраіна ў заходняй частцы Магілёва. Пачало фарміравацца з другой паловы XIX стагоддзя на месцы Задубравенскага пасада (вуліцы Ільінская, Баярская, Успенская, Быхаўская) і за яго межамі каля Стара-Жытомірскага тракта і дарогі Бабруйск — Магілёў (цяпер вул. Чалюскінцаў). Пры ўездзе ў горад стаяла так званая Быхаўская брама (не захавалася). Цяпер тэрыторыя былога Быхаўскага прадмесця ў межах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Магілёва