wd wp Пошук:

Бутэрброд

Бутэрброды з таматамі і шпротамі

Бутэрброд (ад ням. Butterbrot - хлеб з маслам) — закуска, якая ўяўляе сабой лусту хлеба, на якую кладуцца дадатковыя харчовыя прадукты (прычым не абавязкова масла). Існуе вялікая колькасць відаў бутэрбродаў - ад класічных з каўбасой або сырам да шматслойных з розных гатункаў мяса, гародніны, зеляніны і соусаў або паштэтаў. Ад сэндвіча бутэрброд адрозніваецца тым, што змяшчае толькі адзін кавалак хлеба (у той час як у сэндвіча начынне заціснутая паміж двума кавалкамі хлеба). Бутэрброды шырока распаўсюджаныя, бо яны хуткія ў падрыхтоўцы і зручныя ў пераносцы.

Самы распаўсюджаны від бутэрбродаў - луста хлеба з якім-небудзь з закусачных прадуктаў (сырам, вяндлінай, каўбасой, ікрой, мясам, рыбай, кансервамі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Бутэрброды