wd wp Пошук:

Бутаўт

Бутаўт Кейстутавіч, у хрышчэнні Генрых (памёр пасля 1381) — сын Кейстута.

Біяграфія

Быў князем драгічынскім. У 1365 годзе перайшоў на бок Тэўтонскага Ордэна, ахрысціўся ў каталіцтва ў Кёнігсбергу, потым удзельнічаў у няўдалым паходзе войскаў Ордэна на Вільню. Дзесьці паміж жніўнем 1365 і 1368 годам прыбыў да двара імператара і чэшскага караля Карла IV Люксембургскага ў Празе, ад якога атрымаў тытул герцага і зямельныя ўладанні. Успамінаецца ў свіце імператара да 1378 года. Апошні раз успамінаецца крыніцамі ў 1381 годзе, у паведамленні пра уцёкі з Літвы яго сына Вайдуты, які таксама прыняў каталіцкі хрышчэнне і накіраваўся да двара чэшскага караля. Пахаваны ў аўгустыніянскім касцёле св. Тамаша ў Празе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1380 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тракаі
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1346 годзе
Катэгорыя·Асобы