wd wp Пошук:

Бургундскія войны

Бітва пры Нансі, Бургундскія войны. Малюнак з хронікі 1515 года

Бургундскія войны (1474-1477 гады) — серыя ваенных канфліктаў паміж бургундскім герцагствам, з аднаго боку, і Францыяй і Швейцарскім саюзам, з другога. Ваенныя дзеянні, распачатыя ў 1474 годзе, развіваліся няўдала для герцага Бургундыі Карла Смелага, і завяршыліся ў 1477 годзе яго смерцю ў бітве пры Нансі. У выніку Бургундская дзяржава была падзелена паміж каралём Францыі і дынастыяй Габсбургаў, а Швейцарыя ўмацавала сваю незалежнасць і стала адной з наймацнейшых у ваенных адносінах дзяржаў Заходняй Еўропы.

Бітвы Бургундскіх войн

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Войны XV стагоддзя
Катэгорыя·Войны Аўстрыі
Катэгорыя·Войны Швейцарыі
Катэгорыя·Бургундыя
Катэгорыя·Войны Францыі