wd wp Пошук:

Бурвіль

Магіла Бурвіля
**Бурві́ль** ([фр.](/Французская_мова "Французская мова"): Bourvil, псеўданім; сапраўднае імя **Андрэ́ Робе́р Рэмбу́р**, [фр.](/Французская_мова "Французская мова"): André Robert Raimbourg; [27 ліпеня](/27_ліпеня "27 ліпеня") [1917](/1917 "1917") — [23 верасня](/23_верасня "23 верасня") [1970](/1970 "1970")) — [французскі](/Францыя "Францыя") акцёр і эстрадны спявак.

Біяграфія

Андрэ Рабер Рэмбур нарадзіўся 27 ліпеня 1917 года ў горадзе Прэта-Вікмар (дэпартамент Сена Прыморская). Рана страціў бацьку (падчас Першай Сусветнай вайны) і значную частку дзяцінства правёў у вёсцы Бурвіль (Bourville), назва якой стала яго творчым псеўданімам.

Пачынаў працаваць у мюзік-холе, дзе спяваў і танчыў, выконваў мініяцюры гумарыстычнага плана. Затым стаў працаваць на радыё і з 1945 года здымаўся ў кіно.

У 1956 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпi за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Праз Парыж».

У Бурвіля было двое дзяцей Дамінік (1950) і Філіп (1953) Рэмбур.

Бурвіль памёр 23 верасня 1970 ад міеломнай хваробы.

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Комікі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе