wd wp Пошук:

Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын

Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (НДІЭВМ) — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155. Пабудаваны ў 1980 г. (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін).

Архітэктура

Пабудаваны з цэглы і жалезабетону.

Кампазіцыя будынка асіметрычная, франтальная, з падоўжаным галоўным фасадам, складаецца з 2 13-павярховых аб’ёмаў з перападам вышынь, абумоўленым паніжэннем рэльефу, і невялікай нізкай прыбудовы. Месца злучэння аб’ёмаў падкрэслена лесвічным блокам. Галоўны ўваход вылучаны магутнай раскрапоўкай на ўсю вышыню корпуса. Да яго вядзе тэраса з шырокай лесвіцай, каля якой арганізаваны зялёны дворык з басейнам і дэкаратыўнай скульптурай. Выразнасць фасадам надае разнастайнасць канструкцыйна-дэкаратыўных прыёмаў, выкарыстанне рабрыстых і стамалітавых панэлей, маналітнага жалезабетону, каляровай тынкоўкі, прыроднага каменю. Планіроўка паверхаў калідорная, з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў і лабараторый. На першых паверхах і ў прыбудове — службовыя памяшканні і сталовая.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Юрыя Грыгор’ева
Катэгорыя·НДІЭВМ
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Алега Ладкіна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліца Някрасава (Мінск)
Катэгорыя·Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·З’явіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·1980 год у Мінску