wd wp Пошук:

Будынак Віцебскага корпуса манастыра базыльян

Будынак Віцебскага корпуса манастыра базыльян — помнік архітэктуры г. Віцебска на вул. Політэхнічная, 2.

Пабудаваны да 1785 г. разам з іншымі пабудовамі базыльянскага манастыра. Трохпавярховы Т-падобны ў плане мураваны будынак, мае калідорную сістэму планіроўкі: уздоўж аднабаковага калідора, перакрытага цыліндрычнымі скляпеннямі, першапачаткова размяшчаліся келлі і розныя службовыя памяшканні. Галоўным фасадам корпус арыентаваны на Заходнюю Дзвіну. З боку дваровага фасада па цэнтры прыбудавана двухпавярховае крыло, дзе на 1-м паверсе знаходзілася трапезная, на 2-м бібліятэка. Архітэктура фасадаў вырашана сціпла: аздоблены пілястрамі, простымі ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў, тонкапрафіляваным карнізам.

У 17991849 гг. у былым манастырскім будынку размяшачліся прысутныя месцы, пазней (пасля ўнутранай перабудовы) да 1917 г. знаходзілася пераведзеная з Полацка духоўная семінарыя. З 1920 г. — вучэбны корпус станкаінструментальнага тэхнікума.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1785 год у Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Віцебску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1785 годзе