wd wp Пошук:

Будынак Белпобыттэхпраекта

Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта — дваццаціпавярховы будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Мельнікайтэ № 2. Вышынная дамінанта Юбілейнай плошчы.

Пабудаваны ў 19761982 гг. паводле практа архітэктураў П. Кракалёва і В. Алейнікавай у ансамблі з шасціпавярховым Домам мод-2 (вул. Мельнікайтэ № 4), з якім аб’яднаны на ўзроўні трэцяга паверху крылом.

Дом мод-2 і будынак інстытута Белпобыттэхпраекта з боку Юбілейнай плошчы

Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта пабудаваны на каркаснай аснове з выкарыстаннем керамзітабетонных панелей у выглядзе кесонаў, якія ўзбагачаюць пластыку фасадаў. На ўзроўні дзявятага паверху рытм аконных праёмаў перарваны стужкай балконаў. Памяшканні аб’яднаныя калідорам, у цэнтры якога ліфтавы вузел. На другім паверсе ўваход у круглую ў плане канферэнц-залу, вырашаную амфітэатрам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·1982 год у Мінску
Катэгорыя·Ракаўская вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Паўла Кракалёва
Катэгорыя·Вуліца Мельнікайтэ (Мінск)