wd wp Пошук:

Будуар

Будуар (франц. boudoir), невялікі гасціны пакой інтымнага характару. Прызначаўся для прыёму найбольш блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік y пачатку 18 стагоддзя ў французскім мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй (крэслы, софы, столікі, бюро), упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Памяшканні