Брытанская асацыяцыя вытворцаў фанаграм (British Phonographic Industry, BPI) — арганізацыя, якая прадстаўляе інтарэсы гуказапісной індустрыі ў Вялікабрытаніі. У гэту асацыяцыю ўваходзяць сотні гуказапісных кампаній, у тым ліку і Warner Music Group, EMI, Sony Music Entertainment і Universal Music Group.
BPI штогод уручае прыз Brit Awards, па статусе вельмі падобны на Mercury Prize.