wd wp Пошук:

Бразільская імператарская дынастыя

Бразільская імператарская дынастыя — галіна дынастыі Браганса, якая кіравала Бразіліяй у часы Бразільскай імперыі (1822—1889).

Бразілія, у той час партугальская калонія, афіцыйна здабыла статус каралеўства ў 1815 годзе, калі было створана Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві. З 1808 па 1821 год у Бразіліі знаходзіўся каралеўскі двор Партугаліі, які быў вымушаны пераехаць з Еўропы ў сувязі з напалеонаўскімі войнамі.

Пасля вяртання караля Жуана VI у Партугалію 7 верасня 1822 года яго сын Педру абвясціў Бразілію незалежнай, а праз месяц абвясціў яе імперыяй, а сябе — імператарам. У 1825 годзе Жуан VI прызнаў незалежнасць Бразіліі.

Імператары Бразіліі (1822—1889)

Бразільская імперыя заставалася манархіяй да 1889 года, за гэты час яе трон займалі два імператары:

Прэтэндэнты на бразільскі прастол пасля 1889 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Каралеўскія дынастыі
Катэгорыя·Гісторыя Бразіліі