wd wp Пошук:

Бой у Старыцкім лесе

Бой у Старыцкім лесе — канфлікт, які адбыўся 7 лістапада 1942 года паміж савецкімі атрадамі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава і нямецкімі сіламі, якія праводзілі антыпартызанскую аперацыю «Альберт I».

У пачатку лістапада нямецкія акупацыйныя войскі сканцэнтравалі ў раёне Старыцкага леса 14-ы нямецкі паліцэйкі полк СС, 2 ахоўныя батальёны, артылерыйскую і танкавую роты, роту сувязі. 7 лістапада матарызаваныя групы занялі вёскі Заполле, Свідзічы, Слабада, Кучынка, Русакі, закрыўшы партызанам шляхі адыходу ў заходнім напрамку. Пасля артылерыйска-мінамётнай падрыхтоўкі галоўныя нямецкія сілы пачалі наступаць з поўдня і ўсходу на пазіцыі партызанскіх атрадаў імя Шчорса і імя Чапаева. З поўдня партызанскі атрад імя Шчорса атакавала танкавая рота з дэсантам.

Партызаны падбілі галаўны танк, падпалілі другі, збілі з танкаў дэсант і расстралялі яго. Нямецкія сілы тройчы спрабавалі прарвацца на гэтым участку, страцілі 3 танкі, 2 бронемашыны і адступілі. Атрад імя Чапаева адбіў каля 10 атак праціўніка, двойчы сам пераходзіў у контратакі. На дапамогу партызанскім атрадам у Старыцкім лесе з Вялешынскага лесу падышоў атрад імя Катоўскага, які разбіў нямецкую аўтакалону і ўдарыў з тылу. Калі ў партызанскіх атрадах скончыліся боепрыпасы, яны па загаду камандавання пакінулі абарону і адышлі ў Вялешынскі лес.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·Падзеі 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1942 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·1942 год у Беларусі
Катэгорыя·Лістапад 1942 года
Катэгорыя·Гісторыя Капыльскага раёна