wd wp Пошук:

Бліссімволіка

Просты прыклад бліссімволіка: чырвоныя сімвалы — «чалавек (мужчына)» і «жанчына», блакітныя — «сын» і «дачка».

Бліссімволіка — інтэрнацыянальная семантычная моўная сістэма, складаецца з некалькіх соцен базавых графічных сімвалаў, здольная замяніць любую натуральную ці штучную мову падчас напісання. Кожны бліс-сімвал адпавядае паняццю; калі іх аб’яднаць разам, бліс-сімвалы ствараюць новыя сімвалы, якія адпавядаюць новым паняццям. Бліссімволіка адрозніваецца ад большасці асноўных сістэм пісьменства тым, што сімвалы ўвогуле не адпавядаюць ніякім гукам, якія выкарыстоўваюцца ў чалавечай размове.

Гісторыя

Аўтар мовы Карл Бліс працаваў з дапамогай сваёй жонкі Клары Бліс. Сістэма была апублікавана двойчы, у 1949 і 1965 гг. пад назвай Семантаграфія. Сістэма была прапанавана для міжнародных зносін, але атрымала толькі нязначную ўвагу. У 1971 годзе яна была выкарыстана для камунікацыі нямых асоб у Канадзе. У 1975 годзе Бліс саступіў правы на выкарыстанне сваёй сімволікі фонду Blissymbolics Communication Foundation сучасная назва якой — Blissymbolics Communikation International. Пасля дыскусій у 1982 годзе дазвол быў пацвержаны і фонд больш развіў сістэму.

Прыклад

Гэты прыклад складаецца з чатырох сімвалаў і значыць «я-жадаю-ісці-у кіно».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Штучныя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Глухата
Катэгорыя·Сродкі рэабілітацыі для людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарата