Возера Бланка (ісп.: Lago Blanco) — бяссцёкавае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна, у 23 км на ўсход ад мяжы з Чылі. Размешчана ў старажытнай ледавіковай лагчыне ля падножжа Андаў у заходняй частцы Патагонскага плато на вышыні 558 метраў над узроўнем мора. Выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку на 17 км. На поўдзень ад возера знаходзіцца невялікі гарадок з такой жа назвай. У вільготныя гады вада мае сцёк праз паўночна-заходняе заканчэнне возера ў возера Кільчамаль.
Карта правінцыі Чубут Архівавана 14 мая 2011.
Тэмы гэтай старонкі (4):