wd wp Пошук:

Блакітны гігант

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Блакітны гігант (значэнні). Не блытаць з блакітнымі звышгігантамі.

Параўнанне памераў Сонца і блакітнага гіганта

Блакітны гігантзорка спектральнага класа O або B. Блакітныя гіганты - маладыя гарачыя масіўныя зоркі, якія на дыяграме Герцшпрунга - Расела размяшчаюцца ў галіне галоўнай паслядоўнасці. Масы блакітных гігантаў дасягаюць 10-20 мас Сонца, а свяцільнасць у тысячы і дзясяткі тысяч перавышае сонечную.

З прычыны высокай свяцільнасці блакітныя гіганты вельмі хутка расходуюць сваё тэрмаядзернае паліва, таму час іх існавання невялікі. У агульным выпадку працягласць знаходжання зоркі на стадыі галоўнай паслядоўнасці адваротна прапарцыйная кубу яе масы, такім чынам, для блакітных гігантаў гэты час складае каля 10 млн. гадоў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Класы зорак