wd wp Пошук:

Бермудскі трохвугольнік

Класічныя межы Бермудскага трохвугольніка

Бермудскі трохвугольнік — раён у Атлантычным акіяне, у якім нібыта адбываюцца таямнічыя знікненні марскіх і паветраных суднаў. Раён абмежаваны лініямі ад Фларыды да Бермудскіх астравоў, далей да Пуэрта-Рыка і назад да Фларыды праз Багамы. Аналагічны «трохвугольнік» у Ціхім акіяне называюць Д’ябальскім.

Раён з’яўляецца вельмі складаным для навігацыі: тут вялікая колькасць водмелей, часцяком зараджаюцца цыклоны і штормы. Вылучаюцца розныя гіпотэзы для тлумачэння загадкавых знікненняў у гэтай зоне: ад незвычайных з’яў надвор’я да выкраданняў іншапланетнікамі або жыхарамі Атлантыды. Скептыкі сцвярджаюць, аднак, што знікненні суднаў у Бермудскім трохвугольніку адбываюцца не часцей, чым у іншых рэгіёнах сусветнага акіяна, і тлумачацца натуральнымі прычынамі. Такога ж меркавання прытрымліваецца Берагавая ахова ЗША і страхавы рынак Lloyd’s.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Анамальныя зоны
Катэгорыя·Гарадскія легенды
Катэгорыя·Неакадэмічныя напрамкі даследаванняў
Катэгорыя·Атлантычны акіян
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96