wd wp Пошук:

Берберыйскі леў

Берберыйскі леў (Panthera leo leo), таксама вядомы як Атласкі або Нубійскі леў — падвід львоў. Быў першапачаткова распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы і сёння з’яўляецца вымерлым у дзікай прыродзе. Некаторыя асобіны, якія жывуць у цяперашні час у няволі, паходзяць ад берберыйскіх ільвоў, аднак чыстакроўных прадстаўнікоў падвіда сярод іх ужо, як відаць, няма. У 1758 годзе менавіта берберыйскія ільвы былі выкарыстаныя Карлам Лінеем для апісання і класіфікацыі львоў і таму з’яўляюцца сёння намінатыпічным таксонам усяго віда.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды, якія зніклі
Катэгорыя·Львы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта