wd wp Пошук:

Бенгальская лісіца

Бенгальская або Індыйская лісіца (Vulpes bengalensis) — від млекакормячых з роду лісіц сямейства сабачых.

Знешні выгляд

Лісіца сярэдняга памеру. Даўжыня цела складае 45—60 см, хвост 25—35 см, вышыня ў карку дасягае 26—28 см. Вага 1,8—3,2 кг. Поўсць кароткая, прыгладжная. Афарбоўка вагаецца ад пясчана-памаранцавай да чырванавата-карычневай. Кончык хваста — чорны.

Распаўсюджванне і колькасць

Эндэмік Індыйскага субкантынента. Жыве ў перадгор’ях паўднёвых Гімалаяў, у Непале, Бангладэшы і Індыі да паўднёвага ўскрайку Індыйскага паўвострава.

Колькасць, нягледзячы на шырокі арэал, даволі нізкая і вагаецца ў шырокіх межах: 1 асобіна на 10-60 км². Від досыць адчувальны да змен прыроднага асяроддзя пражывання.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сабачыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта