wd wp Пошук:

Бельчыцы

Бельчыцы — рэзідэнцыя полацкіх князёў y 12 ст. Размяшчалася на левым беразе Заходняй Дзвіны, пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанка, за 2 км ад Полацкага Верхняга замка (цяпер y межах Полацка). Упамінаюцца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 г. Паводле сцверджання М. Стрыйкоўскага, Бельчыцы былі ўмацаваны мураванай сцяной і вежамі, якія разбураны ў 17 ст. уніяцкім архіепіскапам І. Кунцэвічам. Часткай княжацкай рэзідэнцыі з’яўляўся Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Полацкае княства
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Гісторыя Полацка