wd wp Пошук:

Баён

Баён (кхмер.: ប្រាសាទបាយ័ន, літаральна «гара перамогі») — рэшткі будысцкага храмавага комплекса ў Ангкоры, заснаванага кхмерскім валадаром Джаяварманам VII у канцы XII ст.

Храмавы комплекс быў узведзены з латэрыту і пясчаніку. Месціцца ў цэнтральнай частцы Ангкор-Тхома. Архітэктурны стыль пабудовы мае тое ж найменне, што і сам комплекс. У пачатку XX ст. быў часткова адрэстаўраваны французскімі спецыялістамі. У нашы дні з’яўляецца другім па значнасці храмавым комплексам Ангкора пасля Ангкор-Вата.

Баён знакаміты сваімі барэльефамі, якія адлюстроўваюць ваенныя падзеі, пабытовае жыццё, рэлігійныя рытуалы і вераванні свайго часу. Адметны архітэктурны элемент — выявы твараў герояў будысцкай міфалогіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Камбоджы
Катэгорыя·Гісторыя Камбоджы