wd wp Пошук:

Батрыдыум зярністы

Батры́дыум зярністы (Botrydium granulatum) — від аднаклетачных жоўта-зялёных водарасцей сямейства батрыдыевых.

Апісанне

Звычайна ўтварае жоўта-зялёныя зараснікі на глініста-глеістых адкладах берагоў розных вадаёмаў, на дне сажалак, якія падсыхаюць, па вільготных, багатых пажыўнымі рэчывамі глебах з павышанай колькасцю вапны. Надземная частка талома шара-, груша- або булавападобнай формы, з пасценнымі пласціністымі ці дыскападобнымі хларапластамі, ядрамі, кроплямі алею і іншымі ўключэннямі, паступова пераходзіць у падземную частку — дыхатамічна разгалінаваныя бясколерныя рызоіды. Размнажаецца зааспорамі, зрэдку аўта- і апланаспорамі. Пры неспрыяльных умовах утвараюцца рызацысты (спарацысты, размешчаныя у рызоідах).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жоўта-зялёныя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды