wd wp Пошук:

Батальён імя Мацьяша Ракашы

Батальён імя Мацьяша Ракашы (венг.: Rákosi Mátyás Zászlóalj, ісп.: Batallón Mátyás Rákosi) — венгерскі пяхотны батальён Інтэрбрыгад, які ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі і ўваходзіў у склад XIII польскай інтэрбрыгады. Заступнікам батальёна быў вядомы венгерскі палітычны дзеяч, сакратар ЦК Кампартыі Венгрыі Мацьяш Ракашы (1945—1948), прысуджаны ў 1935 годзе да пажыццёвага зняволення ў катаржнай турме.

Гісторыя

Утвораны ў канцы 1936 года афіцыйна пад імем 51-га батальёна Народнай рэспубліканскай арміі. З 12 красавіка па 27 мая 1937-га нёс службу ў 27-й пяхотнай дывізіі імя Карла Маркса, а з 4 жніўня складаўся ў 150-й інтэрбрыгадзе. Пасля яе рэарганізацыі ў XIII інтэбрыгаду працягнуў удзел у баях як частка XIII інтэрбрыгады да 23 верасня 1938 года.

За гады вайны ўдзельнічаў у Брунецкай і Арагонскай аперацыях, бітвах пры Бельчытэ і Эбра. У сакавіку 1938 г. пачаў абарону Каталоніі, якую не спыняў аж да самага канца грамадзянскай вайны. Нягледзячы на ​​афіцыйны роспуск 24 верасня, асобныя салдаты батальёна працягвалі аказваць супраціў фалангістам з 26 студзеня па 9 лютага 1939 года. У сакавіку было афіцыйна абвешчана аб канчатковым роспуску батальёна.

Камандаванне

Камандзіры

Палітрукі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інтэрнацыянальныя брыгады
Катэгорыя·Батальёны