wd wp Пошук:

Барханны кот

Барханны кот (Felis margarita) — від класа сысуноў атрада драпежных сямейства каціных.

Знешні выгляд

Барханны кот адрозніваецца самымі дробнымі памерамі сярод дзікіх котак: даўжыня яе цела 65-90 см, прычым 40 % займае хвост, вышыня ў карку — 24-30 см; маса дарослых самцоў — 2,1-3,4 кг, саміцы драбнейшыя. Галава вялікая і шырокая, прыплюснутая, з бакенбардамі. Вушы вельмі вялікія і шырокія, без пэндзлікаў. Абалонка вока жоўтая, зрэнкі шылінападобныя. Лапы ў аксамітнай коткі кароткія, моцныя. Ступні пакрывае шорсткая поўсць, якая абараняе падэшвы лап ад апёкаў гарачым пяском.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта