wd wp Пошук:

Барадатая кугакаўка

Барадатая кугакаўка, барадатая (лапландская) няясыць (Strix nebulosa) — буйная птушка сямейства савіных.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 62-70 см, размах крылаў 130-158 см. Маса самца 700-1150 г, самкі 875-1450 г.

Знешні выгляд

Вялікагаловая сава, афарбоўка попельна-шэрая без рудых адценняў. Вочы жоўтыя з цёмнымі канцэнтрычнымі палосамі. Чорная пляма пад дзюбай, падобная да барады, за што гэты від атрымаў сваю назву. Ніжні бок крыла паласаты. Надхвосце рыжае. Лапы густа апераны да кіпцюроў, светла- або цёмна-шэрыя, з цёмнымі крапінамі. Радужына ярка-жоўтая, дзюба жоўтая, кіпцюры буравата-шэрыя.

Пашырэнне

Паштовая марка Беларусі

Арэал ахоплівае паўночны ўсход Еўропы, акрамя крайняй поўначы (лакальна Беларусь, Украіна, Польшча). Праз сiбiрскую тайгу распаўсюджваецца да расiйскага Далёкага Усходу, паўночнага ўсходу Кiтая i Сахалiна. У Паўночнай Амерыцы — ад Аляскі да Каліфорніі і Вялікіх Азёр.

Селіцца ў глыбі спелых, вялікіх па плошчы дрэвастояў (асабліва ў рачных далінах, паблізу тарфянікаў, мохавых балот, вялікіх палян).

Еўраазіяцкія папуляцыі аселыя або качуючыя (у некаторыя гады адбываюцца моцныя павелічэнні колькасці, тады качуюць крыху далей на поўдзень ад гнездавога арэала), амерыканскія – аселыя або часткова пералётныя.

Асаблівасці біялогіі

Палюе пераважна на дробных грызуноў, часам на вавёрак і дробных птушак. Палюе ў прыцемку, зрэдку днём, аблятаючы адкрытыя ўчасткі балот, рачныя поймы і лясныя высечкі. Зрэдку падпільноўвае здабычу, седзячы на купіне або дрэве.

Займае гнёзды пасля іншых вялікіх птушак, асабліва драпежных (шулякоў і мышаловаў), часцей за ўсё ў цэнтр частцы кроны каля ствала пад навісам галін, часам уверсе паламанага дрэва або на зямлі. Перабудоўвае іх і высцілае дробнымі галінкамі (пераважна хваёвых дрэў).

Яйкі (3-5, часам 1-9), набліжаныя да авальных, падоўжаныя, белыя (звычайна матавыя). Наседжванне каля 30 сутак. Амаль месяц птушаняты знаходзяцца ў гняздзе. Пачынаюць самастойна карміцца ва ўзросце 50-60 сутак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1772 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Няясыці
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных