wd wp Пошук:

Балцінаўскі край

Балцінаўскі край (лат.: Baltinavas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Латгалія.

Мяжуе з Вілякскім, Балвскім, Карсаўскім краямі Латвіі і з Пскоўскай вобласцю Расіі. Не мае валаснога падзелу.

Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 1085 чалавек. Плошча краю займае 185 км ².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Балвскага раёна.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі