wd wp Пошук:

Балцкая канцэпцыя

Балцкая канцэпцыя — канцэпцыя паходжання беларусаў, прыхільнікі якой лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляюцца балты, асіміляваныя пазней славянамі. Аргументы — назвы беларускіх рэчак і азёр балцкага паходжання (Арэса, Клёва, Рэста і інш.); пра балтаў як продкаў беларусаў сведчаць некаторыя элементы традыцыйнай беларускай культуры і мовы (культ вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, цвёрды гук «р» і інш.). Прадстаўнікамі балцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў з’яўляюцца В. Сядоў, Г. Штыхаў і інш.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Беларусы
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Канцэпцыі паходжання беларускага народа