wd wp Пошук:

Баварцы

Баварцы ў нацыянальных строях

Баварцы (бав.: Bajuwarn, Baiuwarn) — жыхары федэральнай зямлі Баварыя ў Германіі, асноўная з трох народнасцяў, якія насяляюць гэтую зямлю. Гістарычна баварцы паходзяць ад племя бавараў. Баварцы маюць свой адметны дыялект - баварскі (Boarisch).

У баварцаў, як і ў іншых народаў, існуюць свае нацыянальныя касцюмы. Прычым падобныя ўборы некаторыя баварцы носяць не толькі ў святы, але і ў паўсядзённым жыцці. Для мужчын гэта кароткія замшавыя курткі, скураныя кароткія штаны, гетры, а таксама капялюшы паляўнічай формы з вітым шнуром. У капялюшы часам ўстаўляюць пёры ці валасяныя шчоткі - гэта сімвалізуе вусы забітых мядзведзяў. Для жанчын - гэта сукенкі з пышнымі спадніцамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Баварыя
Катэгорыя·Немцы