wd wp Пошук:

Бабруйская ЦЭЦ-2

Бабруйская ЦЭЦ-2 — прадпрыемства энергетыкі ў горадзе Бабруйск. Знаходзіцца на вуліцы Энергетыкаў, 9.

Гісторыя

Будаўніцтва Бабруйскай ЦЭЦ-2 пачалося ў 1966 годзе па праекце, распрацаванаму Мінскім аддзяленнем «Прамэнэргапраэкт» у кастрычніку 1964 года (галоўны інжэнер праекта — С. П. Казак) і зацверджанаму намеснікам старшыні Дзяржаўнага вытворчага камітэта па энергетыцы і электрыфікацыі СССР Я. Н. Фінагенавым (рашэнне № ОЭ-33 ад 15.04.1965). Праектнае заданне Бабруйскай ЦЭЦ-2 магутнасцю 180 мВт прадугледжвала ўстаноўку дзвюх турбін ПТ-60130/22, адной ПТ-60-130/13 і шасці катлоў БКЗ-210-140 ф. Асноўнае паліва — фрэзерны торф. Электрастанцыя праектавалася на падставе Пастановы Совета Міністраў СССР № 299 ад 15.03.1963 года і № 1210 ад 17.12.1963 года. «Аб будаўніцтве Беларускага шыннага камбіната ў г. Бабруйску», тэхніка-эканамічнай абаснавання крыніцы цеплазабеспячэння Беларускага шыннага завода, распрацаванага Мінскім аддзяленнем інстытута «Прамэнэргапраэкт» (галоўны інжэнер праекта — А. П. Пахомаў), зацверджанага Белгалоўэнэрга 11 ліпеня 1964 года, і задання на праектаванне электрастанцыі для Беларускага шыннага камбінату ў г. Бабруйску, зацверджанага намеснікам старшыні Дзяржаўнага вытворчага камітэта па энергетыке і электрыфікацыі СССР Н. Чупаковым 18 ліпеня 1964 г.

Загадам Белгалоўэнэрга № 19 ад 25.01.1966 года была створана дырэкцыя Бабруйскай ЦЭЦ-2. Дырэктарам электрастанцыі быў прызначаны Я. Н. Дастанка і першымі працаўнікамі, якія былі прыняты на Бабруйскую ЦЭЦ-2 былі: кіраўнік ОКСа А. А. Доўнар (з студзеня 1971 года — Залівака), ст. інжэнер ОКСа Л. Х. Гімбург, інжэнер ОКСа Е. Б. Кажакар, інжэнеры аддзела абсталявання Л. У. Карніловіч і Н. С. Сыван, начальнік лабараторыі металаў М. С. Бондар, дэфектаскапіст Е. Н. Міхалоп, сакратар-машыністка Ў. З. Цярэнцьева.

У сувязі з узрослай патрэбнасцю торфа для сельскай гаспадаркі і захаванні прыродных рэсурсаў, Мінэнерга СССР у 1969 года зацвердзіла рашэнне аб будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю мазутнай гаспадаркі № 1 Бабруйскай ЦЭЦ-2 з дзвюмя рэзервуарамі па 3000 м куб. кожны; пазней — мазутнай гаспадаркі № 2 з рэзервуарамі № 1,2,3,4,5 па 10000 м куб. кожны.

У сакавіку 1970 года распачалася ўзбуйненая зборка катла ст. № 1 на мантажной пляцоўцы і яго мантаж; 21 верасня 1970 года кацёл быў зманціраваны і падрыхтаваны да гідраўлічных іспытаў. Кацёл ст. № 2 быў зманціраваны і падрыхтаваны да гідраўлічных іспытаў 4 снежня 1970 года.

Загадам Белгалоўэнэрга № 68 ад 07.05.1970 года Бабруйская ЦЭЦ-1 і ЦЭЦ-2 (якая тады яшчэ будавалася) былі аб’яднаны ў адно прадпрыемства — Бабруйскую ЦЭЦ-2. Былая ЦЭЦ-1 стала менавацца чаргой сярэдняга ціску (ЧСЦ) ЦЭЦ-2.

Дырэктары

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цеплавыя электрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Бабруйска