wd wp Пошук:

Бабка-павітуха

Павітуха прымае роды (еўрапейская гравюра, 1513 год)

Бабка-павітуха, павівальная бабка, павітуха — пажылая, спрактыкаваная і паважаная жанчына, якая валодала прыёмамі народнай медыцыны і выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлікія абрады, звязаныя з адразаннем пупавіны, першым купаннем і спавіваннем дзіцяці, укладаннем яго ў калыску і інш. Акрамя таго, яна імкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхі магічнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сілы: развязвала вузлы, адмыкала замкі, расплятала косы і інш. Бабка-павітуха мела права даць дзіцяці імя («ахрысціць дзіця з вады»), яна самы шаноўны госць і распарадчык на радзінах, да якіх гатавала спец, абрадавую страву — бабіну кашу. У наш час ролю бабкі-павітухі звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзіхі.

Вядомыя прадстаўніцы прафесіі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Акушэрства