wd wp Пошук:

Аўтамагістраль Калыма

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калыма, значэнні.

М56
«Калыма»
«Калыма» ў сетцы расійскіх федэральных дарог
Краіна Расія
Уладальнік дзяржаўная
Кіруецца Расаўтадар
Даўжыня 2032 км
Пачатак Якуцк
Канец Магадан (2032 км)
Дарожнае пакрыццё жвіровае пакрыццё + асфальтабетон (першыя 155 км ад Магадана)

Федэра́льная аўтамабі́льная даро́га «Калыма́» (Калымская траса, Калымскі тракт) — дзеючая аўтадарога федэральнага значэння ў Расіі паміж Якуцкам і Магаданам. Працягласць 2032 км, з якіх 1197 км на тэрыторыі Якуціі, 835 км — Магаданскай вобласці.

Гісторыя

Дарога ў 1938 годзе

У сувязі з развіццём горназдабыўной прамысловасці ў 1920-х гадах, у Якуціі і на Калыме Савецкая дзяржава пачала ствараць сетку мясцовых дарог. У лістападзе 1931 года быў створаны «Дальбуд» — «Дзяржаўны трэст па прамысловым і дарожным будаўніцтве ў раёне Верхняй Калымы», адной з задач якога стала пабудова аўтадарогі ад Магадана да Усць-Неры і адгалінавання на Якуцк з выкарыстаннем працы зняволеных Поўначусходлага. Улетку 1932 вязнямі і вольнанаёмнымі спецыялістамі былі ўведзены ў эксплуатацыю першыя 30 км дарогі і 90 км зімніка. Астатнія 1042 км да Усць-Неры будаваліся да 1953 года.

У канцы 1941 года пачалася праца над «Хандыгскай трасай», якая вядзе да Якуцку праз пасёлак Хандыга.

11 ліпеня 2003 года аўтамагістраль «Калыма» стала на 13 км даўжэй. Яе працягнулі да будынка паштамта ў цэнтры Якуцка.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дарогі федэральнага значэння Расіі
Катэгорыя·Аўтамабільны транспарт Якуціі
Катэгорыя·Транспарт Магаданскай вобласці