wd wp Пошук:

Ашыйнікавы пекары

Ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu) — від сысуноў з роду Пекары (Pecari) сямейства Пекарыевыя (Tayassuidae).

Знешні выгляд

Pecari tajacu у Мінскім заапарку

Вышыня ў карку складае ад 30 да 50 см. Даўжыня цела 80-100 см. Маса 15-25 кг. Pecari tajacu даволі часта блытаюць са свіннямі з-за вонкавага падабенства. Поўсць шараватага колеру практычна па ўсім целе, за выключэннем шчок, дзе поўсць мае жаўтлявую афарбоўку, і бялёса-жоўты каўнер, які ахоплівае грыву, плечы і шыю. Палавы дымарфізм адсутнічае. Маладняк мае жаўтлява-карычневую афарбоўку і чорную паласу на спіне. У Pecari tajacu на мордзе знаходзяцца кароткія, прамыя, вострыя іклы, якія з кожным рухам сківіцы здольныя нанесці цяжкія раненні. На крыжы размешчаны адмысловыя спінныя залозы, уласцівыя толькі гэтаму віду. З органаў пачуццяў найбольш добра развіты нюх і слых, зрок даволі дрэнны.

Падвіды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Пекарыевыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта