wd wp Пошук:

Асторыя

«Асторыя» (з сакавіка 1916 г. — «Петраградская ваенная гасцініца»; з верасня 1918 г. — «Першы дом Петраградскага Савета»; з 1924 г. — «Першы дом Ленінградскага Савета»; з лютага 1991 г. — «Асторыя») — пяцізоркавая гасцініца ў Санкт-Пецярбургу, размешчана ў цэнтры горада на Ісакіеўскай плошчы побач з Ісакіеўскім саборам. Размяшчаецца ў гістарычным будынку — помніку архітэктуры федэральнага значэння.

Назву «Асторыя» таксама носяць гасцініцы ў розных гарадах свету: Вене, Будапешце, Уфе і інш.

Да канца XIX ст. на месцы будучай «Асторыі» знаходзіўся чатырохпавярховы даходны дом князя А. Львова. У пачатку XX стагоддзя ўчастак з домам набыло англійскае акцыянернае таварыства «Палас-Гатэль» з намерам пабудаваць тут гасцініцу з дарагімі нумарамі. 21 лютага 1901 года зямлю выкупіла Страхавое таварыства «Расія», сума склала 1 млн 300 тыс. рублёў. Да 1907 года дом служыў гасцініцай, некаторыя кватэры працягвалі здавацца ў наём. У 1907 годзе новым уласнікам стала лонданскае акцыянернае таварыства «Палас гатэль», у наступным годзе даходны дом разабралі. Новую гасцініцу на яго месцы меркавалі ўзвесці да канца 1909 года, але завяршылася будаўніцтва толькі ў 1911—1912 гадах. Аўтарам праекта выступіў знакаміты пецярбургскі архітэктар Ф. І. Лідваль, пры будаўніцтве яму дапамагалі інжынер М. П. Казлоў, інжынер-архітэктар К. Г. Эйлерс і выпускніцы першага ў Расіі Жаночага Політэхнічнага інстытута.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Гасцініцы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Збудаванні ў стылі мадэрн