wd wp Пошук:

Арэвахач

Арэвахач

Арэвахач (сімвалы «֍» або «֎» ; арм.: Արեւախաչ, гэта значыць «Сонечны крыж») таксама Патэразмахач (арм.: Պատերազմախաչ, «Крыж вайны»), Кер хач (арм.: Կեռ խաչ, «Крывы крыж»), у некаторых крыніцах таксама згадваецца як Армянскі сімвал вечнасці (арм.: Հավերժության նշան) — адзін з традыцыйных старажытных армянскіх знакаў, своеасаблівы від свастыкі. Цяпер арэвахач з’яўляецца неад’емнай часткай таксама армянскай хрысціянскай культуры, паступова перайшоўшы ў яе з прыняццем хрысціянства ў Арменіі.

Гісторыя

Самыя раннія выявы свастыкі ў Арменіі адносяцца да неаліту (прыблізна 7000-5000 да н. э.). Галоўным значэннем арэвахача з’яўляецца Сонца, а адсюль і святло, рух жыцця (вечнасці), дабрабыту, радасці, вечнасці і ўдачы.

Арэвахач ў Старажытнай Арменіі наносіўся на зброю, прадметы паўсядзённага побыту, адзенне, сцягі і гербы, выкарыстоўваўся пры афармленні цэркваў.

Вельмі часта арэвахач сустракаецца ў каменнай разьбе Армянскага нагор’я.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Свастыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Культура Арменіі
Катэгорыя·Армянскія сімвалы
Катэгорыя·Армянскае язычніцтва
Катэгорыя·Армянская міфалогія