wd wp Пошук:

Археазаалогія

Археазаалогія (грэч. «старажытны» + «жывёла» + «слова, вывучэнне») — навуковая галіна, якая вывучае фауністычныя рэшткі з археалагічных помнікаў. Археазаалогія спалучае ў сабе элементы прыродазнаўчых і гуманітарных навук. Пачатак бярэ ў 2-й палове XIX ст. разам са станаўленнем археалогіі каменнага веку. Заснавальнікам навукі лічыцца Л. Рюцімеер. Ад археалогіі, палеанталогіі і традыцыйнай біялогіі археазаалогія аддзялілася ў 1950-я гг., што замацавана рашэннем міжнароднага сімпозіума 1961 г. у г. Кіль (ФРГ).

У 1971 г. у Будапешце (Венгрыя) створана секцыя па праблемах археазаалогіі, ператвораная ў 1976 г. у Міжнародны савет па археазаалогіі. Вырашае задачы: даместыкацыі жывёл, ацэнкі ўкладу палявання ў эканоміку і арганізацыі паляўнічай гаспадаркі; характарыстыкі асноўных форм і накірункаў жывёлагадоўлі; умоў і мадэлей утрымання, гадоўлі жывёл з вызначэннем пародных асаблівасцей, захворванняў і паталогій. Археазаалогія дазваляе праводзіць разлікі мяснога харчавання ў сістэме жыццезабеспячэння старажытных плямён, устанаўліваць суадносіны паміж галінамі гаспадаркі, вызначаць маштабы абменна-гандлёвых сувязей і іх значэнне ва ўстойлівасці гаспадарчых тыпаў. Асобныя спецыяльнасці археазаалогіі вывучаюць касцявыя рэшткі млекакормячых, птушак, рыб, даследуюць скуры, воўну, пух, валасы. Асобным накірункам археазаалогіі з’яўляецца вывучэнне выяў і фігурак жывёл, зааморфных рэчаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Археазаалогія