У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алексанян.
Артур Геворкавіч Алексанян (арм.: Արթուր Ալեքսանյան; нар. 21 кастрычніка 1991 года, Ленінакан, Арменія) — армянскі барэц грэка-рымскага стылю, алімпійскі чэмпіён 2016 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года, двухразовы чэмпіён свету (2014 і 2015), трохразовы чэмпіён Еўропы (2012, 2013, 2014), шматразовы чэмпіён Арменіі. Адзін з самых тытулаваных армянскіх спартсменаў XXI стагоддзя, першы прадстаўнік Арменіі, які выйграў алімпійскае золата ў XXI стагоддзі (адзін з двух алімпійскіх чэмпіёнаў ад Арменіі пасля 1992 года).