У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысевіч.
Арсеній Аляксандравіч Барысевіч (нар. 26 снежня 1939, в. Юравічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічай механікі. Доктар тэхнічных навук (1996), прафесар (2003). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (1998).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», 1961).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1968, будаўнічы факультэт, кафедра «Будаўнічая механіка», з 1980 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: аптымальнае праектаванне будаўнічых сістэм; распрацоўка эфектыўных лікавых метадаў аптымізацыі стрыжнёвых сістэм.
Оптимизация упругих стержневых систем на основе малых вариаций переменных проектирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.17 / Борисевич Арсений Александрович. — Москва, 1994.