Апаватн (ісл.: Apavatn) — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі. Плошча возера складае 13 км², што крыху болей за плошчу суседняга возера Лейгарватн (ісл.: Laugarvatn), якое знаходзіцца на поўнач ад Апаватн.
Апаватн слаўны сваёй добрай рыбалкай, асабліва на фарэль.
Існуе паданне пра Сігватура Тоўрдарсана (ісл.: Sighvatur Þórðarson), ісландскага паэта XI-га стагоддзя, які атрымаў свой паэтычны дар, з’еўшы рыбу з гэтага возера.