У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукомскі. Андрэй Іванавіч Лукомскі (каля 1470 — пасля 1528) — князь.
Паходзіў з княжацкага роду Лукомскіх герба «Рох». Яго братамі былі, відаць, Фёдар, Іван і Раман. Іх нашчадкі раздрабілі свае ўладанні.
Уладальнік Меляшковічаў і Бельнякоў. Заснавальнік меляшковіцкай галіны Лукомскіх, якая згасла ў першай палове XVII ст.