wd wp Пошук:

Андраш Золтан

Андраш Золтан (венг.: Zoltán András; нар.25 снежня 1949 г., горад Шопран) — венгерскі беларусіст. Старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў, член Венгерскага лінгвістычнага таварыства. Удзельнічаў у рабоце Міжнародных з’ездаў славістаў у Кіеве (1983), Сафіі (1988), Браціславе (1993), Кракаве (1998), выступаў з дакладамі на Міжнародных кангрэсах беларусістаў і ўкраіністаў, Гарэцкіх чытаннях, розных навуковых канферэнцыях (Мінск, Гродна, Вільнюс, Масква і інш.).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лютэранскага пастара і настаўніцы. Пасля заканчэння аддзялення рускай і польскай філалогіі Будапешцкага ўніверсітэта з 1974 г. працаваў на кафедры рускай мовы — асістэнтам, ад’юнктам, дацэнтам. У 1991 г. узначаліў наваствораную кафедру ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі, на якой пасля прыезду ў Будапешт у 1994 годзе дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта Мікалая Аляхновіча пачалі актыўна распрацоўвацца і асобныя праблемы беларускага мовазнаўства. З 2003 г. загадвае кафедрай украінскай філалогіі і застаецца ў складзе кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі.

Узнагароды

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шопране
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня