wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Папко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папко. Анатоль Мікалаевіч Папко (2 верасня 1943, в. Баславічы, Слуцкі раён) — беларускі краязнавец.

Біяграфія

Сакончыў у 1966 годзе Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1966 г. жыве і працуе на Уздзеншчыне — спачатку інспектарам аддзела культуры Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, потым загадчыкам раённай бібліятэкі, загадчыкам аддзела культуры, літсупрацоўнікам раённай газеты «Чырвоная зорка». З лютага 1981 г. працуе дырэктарам Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея. Вывучае гісторыю Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася работа па зборы матэрыялаў для гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць: Уздзенскі раён».

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Асобы